БЕЛ Ł РУС

Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод загінулых у аварыі ў маскоўскім метро беларусаў няма

15.07.2014 / 16:0

Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод загінулых у аварыі ў маскоўскім метро грамадзян Беларусі няма, паведаміў прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандр Гардзейчык.

Інфармацыя пра тое, ці ёсць грамадзяне Беларусі сярод параненых, зараз высвятляецца.

Паводле апошніх звестак расійскіх СМІ, у выніку аварыі, што здарылася ў ранішнюю гадзіну пік на перагоне паміж станцыямі сталічнага метро «Парк Перамогі» і «Славянскі бульвар», загінулі 15 чалавек, больш як 100 пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула