БЕЛ Ł РУС

Беларускія вайскоўцы згубілі беспілотнік

16.07.2014 / 17:11

Беларускія вайскоўцы згубілі беспілотны лятальны апарат. Паведамленне пра гэта з'явілася 16 ліпеня ў інтэрнэце.

Гаворка ідзе аб узбраенні 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў ВПС і войскаў СПА Бў Бярозе (Брэсцкая вобласць). Першае паведамленне аб прапажы з'явілася на tomin.by. Ёсць нават інфармацыя пра тое, што вайскоўцы апублікавалі аб'яву аб пошуку беспілотніка ў мясцовай раённай газеце «Маяк».

У залежнасці ад начынкі такі апарат можа каштаваць ад мільёна да чатырох мільёнаў долараў.

Пошук беспілотніка вядзецца з мінулага тыдня. Магчыма, ён некантралявана паляцеў.

Вайскоўцы ў Мінску не каментуюць гэту інфармацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула