БЕЛ Ł РУС

Пад Марынаўкай не сціхаюць баі, баевікі абстралялі некалькі блокпастоў

17.07.2014 / 09:37

Пад Марынаўкай ў Данецкай вобласці не сціхаюць баі, сілы АТА адбілі ўжо 4 атакі баевікоў, дадзеныя па стратах удакладняюцца.

Пра гэта паведамляе арганізатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук у Facebook.

«З учорашняга дня не сціхалі баі блізу н.п. Марынаўка. Украінскія вайскоўцы адбілі 4 атакі праціўніка. Баевікі наступалі пад прыкрыццём 5 танкаў і некалькіх БТР», — напісаў ён.

«У выніку агню ў адказ сілы АТА знішчылі 3 танкі і 2 БТР. Таксама знішчаны 3 аўтамабілі тэрарыстаў, якія везлі баевікоў да месца баявога сутыкнення», — заяўляе Тымчук.

«Дадзеныя па стратах абодвух бакоў удакладняюцца», — дадае ён.

Акрамя таго, у раёне н.п. Стукалова Балка было «выяўлена 2 разведвальныя БПЛА тэрарыстаў», па іх адкрылі агонь, але збіць беспілотнікі не ўдалося.

«Праз 15 хвілін пасля выяўлення БПЛА тэрарыстамі быў адкрыты агонь па блокпосце сіл АТА блізу н.п. Стукалова Балка», — інфармуе Тымчук.

Баевікі таксама абстралялі з мінамётаў блокпост сіл АТА каля пасёлка Металіст блізу Луганска. Страт сярод вайскоўцаў няма, паводле дадзеных ІС.

Акрамя таго, тэрарысты абстралялі з танкаў пазіцыі сіл АТА на тэрыторыі Луганскага аэрапорта. Страт сярод вайскоўцаў няма, паведамляе Тымчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула