БЕЛ Ł РУС

Пакуль знайшлі целы 121 загінулага на месцы падзення Боінга-777 ў Данецкай вобласці

18.07.2014 / 09:55

nn.by

У шахцёрскім раёне Данецкай вобласці па стане на 7.00 18 ліпеня ратавальнікам удалося знайсці целы 121 загінулага ў выніку падзення самалёта Boeing-777.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны паведамляе УНТАН.

«Да аварыйна-пошукавых работ прыцягнутыя ад ДСНС Украіны 95 чалавек асабовага саставу і 18 адзінак тэхнікі», — паведамляе ДСНС.

Ведамства адзначае, што на борце самалёта «BOEING 777-200» малайзійскага авіяліній, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур,

знаходзілася 298 чалавек, у тым ліку 15 членаў экіпажа.

Ратавальнікі падкрэсліваюць, што пошукавыя працы ўскладнены прысутнасцю узброеных баевікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула