БЕЛ Ł РУС

Расія перакінула да ўкраінскай мяжы новыя бамбавальнікі Су-34

20.07.2014 / 9:47

З Новасібірска ў вайсковую частку ў Растоўскай вобласці адправілі партыю новых франтавых бамбавальнікаў Су-34.

Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Расія 24».

«Прыём ваеннай тэхнікі адбыўся напярэдадні, неафіцыйна. Пасля доўгіх месяцаў карпатлівай працы, шэрагу паспяховых выпрабавальных палётаў і фінальнай праверкі ўсіх агрэгатаў, самалёты прынялі на баланс Міністэрства абароны», - адзначаецца ў паведамленні.

Па словах лётчыкаў, якія аглядалі машыны, іх ўразіла «кіравальнасць самалёта, яго здольнасць выконваць манеўры, якія да гэтага, калі параўноўваць з самалётам Су-24М, выканаць не ўдавалася».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула