БЕЛ Ł РУС

Мэр Масквы: прычына аварыі ў метро — «недахоп дысцыпліны»

20.07.2014 / 14:57

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што прычынай нядаўняй катастрофы ў мэтро і гібелі людзей стаў не тэхнічны збой, а недахоп дысцыпліны ў асобных супрацоўнікаў мэтрапалітэну.

Аварыя на Арбацка-Пакроўскай лініі адбылася раніцай 15 ліпеня. З рэек сышлі тры вагоны цягніка на адрэзку шляху паміж станцыямі «Парк Перамогі» і «Славянскі бульвар».

Ахвярамі катастрофы сталі 23 чалавекі, многія дзясяткі апынуліся ў шпіталях, некаторыя зь іх — у цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула