Гелятэй: Украінскія сілы захапілі ў палон 35 расійскіх наёмнікаў
У нядзелю ўвечары працягваліся актыўныя баявыя сутыкненні ў раёнах гарадоў Лісічанск, Рубежнае, Севераданецк і ў прыгарадах Луганска, у часе якіх баевікі панеслі вялікія страты. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў міністр абароны Украіны Валерый Гелятэй.
«Тэрарысты паспрабавалі прарвацца з акружанага Лісічанска калонай тэхнікі, але трапілі ў агнявой мяшок падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны. Як вынік, тры адзінкі тэхнікі тэрарыстаў гараць на месцы бою. Астатнія вярнуліся ў заблакаваны горад», — паведаміў Гелятэй.
«За апошнія суткі ўкраінскія вайскоўцы захапілі ў палон 35 расійскіх наймітаў, сярод якіх большая частка — кадыраўцы», — адзначае міністр.