БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя сапернікі беларускай зборнай на ЧС па гандболе

21.07.2014 / 10:01

Паводле БелТА

У сталіцы Катара прайшло лёсаванне груп папярэдняга раўнда чэмпіянату свету-2015 па гандболу.

Зборная Беларусі згуляе ў групе А разам з камандамі Катара, Іспаніі, Славеніі, Бразіліі і Чылі.

Склады астатніх груп:

Група В: Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Аўстрыя, Туніс, Іран;

Група С: Францыя, Швецыя, Алжыр, Чэхія, Егіпет, ААЭ;

Група D: Данія, Польшча, Расія, Аргенціна, Бахрэйн, Германія.

Сталіца Катара Доха прыме сусветнае першынство ў студзені 2015 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула