БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заяўляе пра стабілізацыю на валютным рынку Беларусі

21.07.2014 / 14:08

Аляксандр Лукашэнка адзначае стабілізацыю, якая адбылася на ўнутраным валютным рынку краіны. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

«Вельмі важна, што ў апошні час стабілізаваўся ўнутраны валютны рынак. Насельніцтва неяк супакоілася, і прадпрыемствы сталі больш прадаваць валюты», — заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым канстатаваў, што, вядома, не ва ўсіх, але ў цэлым у насельніцтва на руках быў немалы аб'ём валютных сродкаў. «Не ведаю, да чаго рыхтаваліся, навошта, хоць мы заўсёды казалі, што не збіраемся абвальваць курс нацыянальнай валюты і будзем усяляк падтрымліваць нашу нацыянальную валюту. Вядома, не на шкоду экспарту, але заўсёды будзем весці прадказальную палітыку», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка даручыў Міхаілу Мясніковічу скарыстацца стабілізацыяй, «каб падцягнуць некаторыя пытанні ў эканоміцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула