БЕЛ Ł РУС

Украінскія войскі ўвайшлі ў Дзяржынск (Данецкай вобласці)

21.07.2014 / 15:36

Nashaniva.com

Дзве версіі падзей. Першая — украінская.

«Узброеныя сілы занялі мясцовы штаб баевікоў, размешчаны ў Дзяржынску Данецкай вобласці, і пачалі вызваленне горада ад тэрарыстычных груповак. Аб гэтым далажыў прэзідэнту міністр абароны генерал-палкоўнік Валерый Гелятэй, перадае прэс-служба прэзідэнта».

Другая — расійская.

«Украінскія сілавікі паспрабавалі ўзяць штурмам горад Дзяржынск на поўнач ад Данецка, апалчэнцы адбіў атаку, паведаміў РІА Навіны камандзір апалчэнцаў суседняй Горлаўкі Ігар Безлер.

«Армія падвергла Дзяржынск сур'ёзнаму абстрэлу з «Градаў», ракеты падалі ў цэнтр горада», — расказаў Безлер.

Пасля артабстрэлу ў горад зайшла Нацгвардыя і ўзяла штурмам гарвыканкам, дзе месціўся штаб апалчэнцаў. У гэтым баі загінулі пяць апалчэнцаў, распавёў Безлер.

Пасля гэтага ім на дапамогу прыйшло падмацаванне з Горлаўкі. Атаку Нацгвардыі ўдалося адбіць, у гэтым баі апалчэнцы страцілі яшчэ двух байцоў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула