БЕЛ Ł РУС

«Атлант Тэлекам» павысіць плату за інтэрнэт

22.07.2014 / 09:49

З 1 жніўня «Атлант Тэлекам» падвысіць кошт доступу ў інтэрнэт.

Змены закрануць тарыфныя планы «Wi-Fi+TV», «Wi-Fi+Рэгіён», «Прэміум+», якія падаражэюць на 20 тыс. беларускіх рублёў плюс ПДВ. Кошт усіх астатніх тарыфных планаў для карыстальнікаў, падлучаных па тэхналогіях ADSL і Ethernet, вырасце на 10 тысяч рублёў плюс ПДВ.

Абаненцкая база прыватных Ethernet-карыстальнікаў правайдара «Атлант Тэлекам» дасягнула лічбы 100 тыс. абанентаў. Гэта рэкорд для тэхналогіі Ethernet у Беларусі. Агульная абаненцкая база аператара з улікам ADSL-абанентаў, а таксама кліенты кабельнага тэлебачання, большая за 170 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула