БЕЛ Ł РУС

Лайфньюс: На пасяджэнні Рады бяспекі Расіі будуць гаварыць пра інфармацыйную вайну

22.07.2014 / 09:51

Nashaniva.com

Свет учора з трывогай успрыняў анонс пасяджэння Рады бяспекі Расіі, прызначанага на 22 ліпеня. На ім «разгледзець комплекс пытанняў, звязаных з забеспячэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Расійскай Федэрацыі», — гаварылася ў паведамленні прэс-служба Крамля. Тэма, за якой магло крыцца ўсё, што хочаш.

Аднак сёння блізкі да Крамля інтэрнэт-сайт Лайфньюс паведаміў: гаворка пойдзе пра «інфармацыйную бяспеку» і «супрацьстаянне інфармацыйнае вайне, якая развязаная супраць Расіі». Гэта значыць, пра Гебельса сёння.

«Сярод прапаноў, якія будуць абмеркаваныя, — арганізацыя сістэмнай контрпрапаганды, накіраванай на фарміраванне грамадскай думкі як за мяжой, так і ўнутры Расіі, з выкарыстаннем у тым ліку і інтэрнэт-тэхналогій», — піша Лайфньюс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула