БЕЛ Ł РУС

На Віцебшчыне сьвецяцца амаль усе

23.11.2007 / 12:16

Nashaniva.com

Ад 80 да 90% жыхароў сельскіх раёнаў Віцебскай вобласьці карыстаюцца флікерамі, сьцьвярджае кіраўнік абласной міліцыі Леанід Фармагей.

Ад 80 да 90% жыхароў сельскіх раёнаў Віцебскай вобласці карыстаюцца флікерамі. Такую заяву зрабіў кіраўнік абласной міліцыі Леанід Фармагей.

Паводле яго словаў, апошнім часам продаж флікераў павялічыўся ў 100 разоў. Да таго ж, супрацоўнікі міліцыі бясплатна раздалі дзецям, наведвальнікам медвыцвярэзніка, маламаёмасным грамадзянам святлоадбівальных элементаў амаль на 10 мільёнаў рублёў.

Флікеры раздавалі нават у царкве. Сумесна са святарамі з Маркавага манастыра міліцыянты правялі акцыю па забеспячэнню вернікаў флікерамі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё

Глядзі яшчэ:
На Віцебшчыне дзеля эканоміі ўначы гасяць ліхтары
Флікеры з бульбай
Флікеры з амбоны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула