БЕЛ Ł РУС

У Крупках крэдытны агент «Дэльта Банка» скрала амаль 100 млн рублёў

24.07.2014 / 11:48

Жанчына прызнала віну і патлумачыла свае дзеянні цяжкім матэрыяльным становішчам.

Схема была такая: супрацоўніца банка працавала ў краме «Тавары для дома», афармляючы крэдыты на куплю тавару. У выпадку, калі сума пакупкі перавышала 4 млн рублёў, Банк прапаноўваў пакупніку яшчэ адзін крэдыт, на суму больш за 7 млн рублёў як бонус, яго афармленне не патрабавалася. Пра дадатковы крэдыт супрацоўніца банка не паведамляла, і пакупнікі сыходзілі дадому не ведаючы, што за імі лічыцца яшчэ і бонусны крэдыт.

Крэдытны агент забірала грошы сабе, аднак не разлічыла, што ёй трэба будзе выплачваць працэнт па крэдыце, каб махлярства не раскрылі. Такім чынам за 7 месяцаў жанчына выкрала амаль 100 млн рублёў.

Суд прысудзіў ужо былую супрацоўніцу банка да 2 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула