БЕЛ Ł РУС

ВКонтакте не працаваў з-за спёкі

27.07.2014 / 18:20

абноўлена

Сайт сацыяльнай сеткі «Вконтакте» увечары ў нядзелю, 27 ліпеня, сышоў у афлайн. 

Як напісаў прэс-сакратар сацсеткі Георгій Лабушкін, працу сайта спадзяюцца аднавіць у бліжэйшы час.

У шэрагу карыстальнікаў сайт адкрываецца, аднак зніклі допісы з некаторых супольнасцей і лайкі да іх, а таксама назіраюцца складанасці з адпраўкай паведамленняў.

Пазней Г. Лабушкін патлумачыў, што «Вконтакте» не працуе з-за аварыі ў дата-цэнтры сацыяльнай сеткі ў Пецярбургу. Паводле яго слоў, прычынай аварыі стала беспрэцэдэнтная спякота. Ён паабяцаў, што ўсе звесткі будуць адноўленыя.

Пасля 21:00 сацыяльная сетка аднавіла працу.

Тэлеканал «Дождь» зазначае, што з яго старонкі знікла фота з вынікамі артабстрэлу Горлаўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула