БЕЛ Ł РУС

Украінскія войскі прайшлі праз Шахцёрск, Тарэз ФОТА, КАРТА

27.07.2014 / 18:58

nn.by

Украінскія войскі ўвайшлі ў Шахцёрск і вялі баі ў горадзе. Пра гэта паведамляюць мясцовыя жыхары на сайце Навіны Данбаса.

Войскі ўвайшлі ў Шахцёрск з поўначы — з боку Дэбальцава, хоць тэрарысты чакалі атакі з поўдня. Тэрарысты ўключылі ў горадзе сірэны і адстрэльваліся. У горадзе было чуваць моцныя выбухі. На падмогу тэрарыстам прыбывалі «КамАЗы» з баявікамі са Снежнага. У 14:30 горад быў заняты украінскімі войскамі, на вуліцах гучалі рэдкія стрэлы.

У Тарэзе бой ідзе ў розных частках горада з ужываннем самай рознай зброі, пішуць сведкі.

Прычым мясцовыя жыхары спрабуюць «адганяць» танкі тэрарыстаў ад жылых дамоў. «Крычаць, ідзіце куды хочаце, а тэры (тэрарысты) стогнуць, што ім ісці няма куды», піша Алекс Нойт.

Сілы АТА ў Тарэзе. Фота UkrMilitary Portal

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула