БЕЛ Ł РУС

Вагоны ў мінскім метро прапанавалі зрабіць бела-чырвонымі

27.07.2014 / 21:46

Nashaniva.com

Але кіраўніцтва метрапалітэна абрала бірузова-белы варыянт.

Беларуская-швейцарская кампанія «Штадлер» стварае новыя вагоны для мінскага метро.

Як расказаў у эфіры «Беларусь-1» кіраўнік метрапалітэна Расціслаў Юрэня, спачатку прапаноўвалася зрабіць вагоны бела-чырвонымі. Аднак урэшце быў абраны бірузова-белы варыянт. Нагадаем, пакуль што вагоны пафарбаваныя ў сіні колер.

Мяркуецца, першы састаў трапіць у эксплуатацыю ў пачатку 2016 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула