БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Беларусі Макей збірае шапкі

28.07.2014 / 9:19

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала СТВ, паказаным увечары 27 ліпеня, распавёў пра сваё хобі.

Кіраўнік беларускага МЗС прызнаўся, што не захапляецца зборам магніцікаў на халадзільнік, але заўсёды стараецца з замежнай паездкі прывезці нейкі сувенір з той ці іншай краіны, каб ён нагадваў пра месцы, якія наведаў.

«А наогул я збіраю галаўныя ўборы, таму ў мяне ёсць шэраг сувеніраў у выглядзе галаўных убораў з розных краін», - сказаў Уладзімір Макей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула