БЕЛ Ł РУС

Уначы ў парку Горкага невядомыя ўзламалі шапікі з хот-догамі і марозівам

28.07.2014 / 14:26

У ноч на 28 ліпеня ў сталічным парку Горкага невядомыя ўзламалі некалькі кіёскаў. Па словах прадаўцоў, кіёскі не толькі пашкоджаныя — некаторыя абакраныя. На месцы працуе міліцыя.

Нягледзячы на непрыемны інцыдэнт, у парку ўсё працуе: можна купіць шашлык, марозіва, ваду, поп-корн, сувеніры.

Вандалы пашкодзілі ў асноўным кіёскі, размешчаныя на дарожцы, якая вядзе ад набярэжнай да кафэ Family Club.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула