БЕЛ Ł РУС

Украінцы захапілі камандзіра тэрарыстаў

29.07.2014 / 20:14

nn.by

Здарылася гэта каля горада Папасная Луганскай вобласці.

Як паведамляе сайт censor.net.ua, байцы СБУ і Нацгвардыі захапілі там штаб аднаго з батальёнаў так званага «апалчэння Аляксея Мазгавога». У палон трапіў і камандзір падраздзялення Уладзімір Каваленка, які распавёў пра дзейнасць. З яго сведчанняў высветлілася, што на загад Мазгавога, баевікі збіралі інфармацыю аб палётах ваеннай і грамадзянскай авіяцыі.

«У іх канфіскаваныя аэранавігацыйныя карты Украіны, даведнікі сродкаў кіравання і радыётэхнічнага забеспячэння палётаў ўсіх аэрадромаў Украіны. Сабраныя імі дадзеныя аб аэрадромах у зоне АТА баевікі перадавалі сваім правадырам, кіруюць якімі расійскія спецслужбы», — дадалі ў СБУ, перадае pravda.com.ua.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула