БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем зніклі дзяўчынкі 4 і 6 гадоў: цела адной з іх знайшлі на беразе Сожа

30.07.2014 / 10:30

4-гадовая Дар'я і 6-гадовая Каця зніклі напярэдадні днём у Веткаўскім раёне. Яны знаходзіліся на адпачынку ў лесе, разам з прыёмнымі бацькамі. Бацькі былі ў намёце, а дзяўчынкі сышлі ў лес з двума сабакамі. Потым сабакі вярнуліся, але без дзяцей.

Цела адной з зніклых дзяўчынак раніцай 30 ліпеня знайшлі на беразе Сожа ў Гомельскім раёне. Мяркуюць, што яна патанула.

Цела дзяўчынкі вынесла на касу, дзе яго знайшоў мясцовы рыбак. Пакуль не ўстаноўлена, гэта старэйшая або малодшая з дзяўчынак. Пошукі другой працягваюцца.

Да надыходу цемры 29 ліпеня вадалазы абследавалі некалькі вадаёмаў. Валанцёры з пошукава-выратавальнага атрада «Симуран» выявілі каля вады мноства дзіцячых слядоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула