БЕЛ Ł РУС

Макей сустрэўся з новым кіраўніком амбасады ЗША

30.07.2014 / 18:31

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 ліпеня сустрэўся з новым часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Скотам Роландам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, падчас размовы бакі абмеркавалі магчымасці для паступовай нармалізацыі і далейшага развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, абмяняліся ацэнкамі рэгіянальнай сітуацыі.

Макей пажадаў амерыканскаму дыпламату «поспехаў і плённай працы», выказаўшы надзею, што дыпламатычная місія Роланда будзе спрыяць «большаму разуменню і агульнаму паляпшэнню адносін паміж Беларуссю і ЗША».

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд прыбыў у Менск 30 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула