БЕЛ Ł РУС

Дэпутат Дубовік не пераканаў сэктантак

26.11.2007 / 13:59

Nashaniva.com

Беларускі парлямэнтар спрабаваў пераканаць жанчын вярнуцца на радзіму, але бясплённа.


Мікалай Дубовік

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Дубовік сустрэўся зь дзьвюма беларускамі — Вольгай Дзенісовіч і Валянцінай Панядзельнік, якія чакаюць канца сьвету ў сяле Нікольскае Пензенскай вобласці. Яны не пасьпелі трапіць у падзямельле і чакаюць канца сьвету ў адной з закінутых хат. Разам з спадарыняй Панядзельнік знаходзяцца трое дзяцей.

Беларускі парлямэнтар спрабаваў пераканаць жанчын вярнуцца на радзіму, але бясплённа. Адмовіліся яны й ад дапамогі супрацоўніка консульскага аддзелу пасольства, які прапанаваў аформіць усе неабходныя дакумэнты для вяртаньня ў Беларусь. Сустрэцца з 10 грамадзянамі Беларусі, якія знаходзяцца ў пячоры, дэпутату не ўдалося. Перамовы зь імі вядуць прафэсійныя псыхолягі.

ИА REGNUM з спасылкай на «Белорусские новости»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула