БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запатрабаваў давесці якасць беларускіх камбайнаў да ўзроўню найлепшых замежных аналагаў

1.08.2014 / 12:16

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да наступнай уборачнай кампаніі давесці якасць камбайнаў, што выпускаюцца ў Беларусі, да ўзроўню найлепшых замежных аналагаў.

Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

«Камбайны да наступнай ўборцы павінны быць не горшыя за нямецкія і амерыканскія», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на якасці тэхнікі. «Перадайце кожнаму майстру і працоўнаму — за якасць будзем самым жорсткім чынам пытацца. Канкурэнцыя кожны год узмацняецца», - адзначыў ён.

Яшчэ адзін важны аспект - неабходнасць павышэння лакалізацыі ў вытворчасці тэхнікі. «Вазіць сюды імпартныя дэталі, збіраць камбайны і выхваляцца потым — нам гэтага не трэба. Мы самі павінны гэта вырабляць, і гэта ваша задача», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула