БЕЛ Ł РУС

У Крыме катар збіў насмерць сенатара ад Магаданскай вобласці, генерала ФСБ

1.08.2014 / 15:14

У акваторыі горада Алушта сенатара ад Магаданскай вобласці Расіі Уладзіміра Кулакова насмерць збіў катар. Вінаваты затрыманы, заявіў афіцыйны прадстаўнік Cледчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін.

«Сёння днём у раёне горада Алушта катар наехаў на аднаго з купальшчыкаў. Апошні атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём, і памёр», — растлумачыў Маркін.

Паводле яго слоў, загінулым быў член Рады Федэрацыі ад Магаданскай вобласці.

Маркін дадаў, што кіроўца катара збег з месца здарэнняў, але пазней быў затрыманы. Зараз з ім працуюць следчыя.

Уладзіміру Кулакову было 70 гадоў. У мінулым ён быў губернатарам Варонежскай вобласці, ачольваў упраўленне ФСБ, меў званне «генерал-маёр». Вядома, што ў 1969 годзе ён скончыў Вышэйшыя курсы КДБ у Мінску, дадае Еўрарадыё.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула