БЕЛ Ł РУС

У Адэсе з’явіцца помнік Валерыі Навадворскай

3.08.2014 / 11:11

Адвакат расійскай дысідэнтка Валерыі Навадворскай Алег Спыну заявіў, што плануе увекавечыць яе памяць у Адэсе (Украіна).

Праваабаронца Спыну расказаў, што сіламі грамадскіх дзеячоў сабралі 70 тысяч грыўняў на выраб манумента. Усталяваць помнік Спын прапануе ў парку імя Шаўчэнкі, на вуліцы Балковской, Аляксандраўскім праспекце, Старабазарным скверы або на Грэчаскай плошчы.

Мэр Адэсы Генадзь Труханаў адобрыў гэты праект.

Нагадаем, Валерыя Навадворская памерла 12 ліпеня ў Маскве, ва ўзросце 64 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула