БЕЛ Ł РУС

Расія пачала найбуйнейшыя вучэнні авіяцыі ля межаў з Украінай

4.08.2014 / 13:31

Міністэрства абароны Расіі пачало маштабныя вучэнні ваенна-паветраных сіл (ВПС) ля мяжы з Украінай. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка Расіі Ігара Клімава. У мерапрыемстве ўдзельнічае кіраўніцтва ВПС і супрацьпаветранай абароны (СПА) Заходняй і Цэнтральнай акругаў Расіі.

Алег Харсееў, Коммерсант

Па словах Клімава, такія маштабныя вучэнні праводзяцца ўпершыню. Вылеты зробяць больш за 100 самалётаў і верталётаў, сярод якіх знішчальнікі Су-27, МіГ-31, шматфункцыянальныя комплексы Су-34, франтавыя бамбавікі Су-24, верталёты Мі-8, Мі-24 і Мі 28Н.

Вучэнні пройдуць у два этапы.

На першым авіяцыя перабазіруецца з паўночных аэрадромаў базавання Заходняй ваеннай акругі на аэрадромы Цэнтральнай ваеннай акругі. На другім этапе баявое прымяненне авіяцыі будзе ажыццяўляцца з аператыўных аэрадромаў паўднёвага напрамку: Армавір, Крымск, Маздок, Марозаўск.

Для адпрацоўкі ўзаемадзеяння авіяцыі і СПА падчас вучэнняў будуць рабіцца як электронныя, так і рэальныя пускі зенітных ракет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула