БЕЛ Ł РУС

Беларусь гатова ўдзельнічаць у мадэрнізацыі АПК Тамбоўскай вобласці

4.08.2014 / 16:21

Беларусь гатова ўдзельнічаць у мадэрнізацыі АПК Тамбоўскай вобласці, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня на сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі расійскага рэгіёну Алегам Бециным.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы гатовыя удзельнічаць у мадэрнізацыі вашых жывёлагадоўчых комплексаў і, калі трэба, будаўніцтве аграгарадкоў, гатовыя забяспечыць самай перадавой сельскагаспадарчай тэхнікай», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь таксама гатова пастаўляць у Тамбоўскую вобласць аўтобусы і тралейбусы, грузавую, кар'ерную, дарожна-будаўнічую, спецыяльную і камунальную тэхніку, ліфтавае абсталяванне, прадастаўляць будаўнічыя паслугі.

Лукашэнка падкрэсліў, што за мінулыя пяць гадоў узаемны тавараабарот Беларусі і Тамбоўскай вобласці вырас больш як у два разы. У гэтым расійскім рэгіёне ўжо арганізаваныя дылерскія і сервісныя цэнтры «Гомсельмаша», «Амкадора», МТЗ і іншых найбуйнейшых беларускіх вытворцаў, паспяхова функцыянуюць фірмовыя гандлёвыя дамы шэрагу вядомых гандлёвых марак.

Напярэдадні першага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Тамбоўскай вобласці Лукашэнка прапанаваў «абмеркаваць і па магчымасці вырашыць праблемныя пытанні, якія перашкаджаюць больш актыўнаму развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула