БЕЛ Ł РУС

БАТЭ — «Дэбрэцэн»: усе квіткі на матч прададзеныя

4.08.2014 / 22:05

Nashaniva.com

У аўторак, 5 жніўня, БАТЭ згуляе матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Дэбрэцэна».

Ужо сёння пасля абеду ў продажы не засталося білетаў на матч. Аднак, існуе верагоднасць, што ў касы яшчэ паступіць частка квіткоў, якія засталіся незапатрабаванымі заўзятарамі «Дэбрэцэна». Адпаведнае рашэнне павінна быць прынята на перадматчавай нарадзе, якое пачнецца заўтра ў 10.30, паведамляе Tribuna.com.

Нагадаем, што першы матч тыдзень таму ў Венгрыі завяршыўся перамогай венгерскага клуба з лікам 1:0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула