Аўдыягіды з'явіліся ў Нацыянальным мастацкім музеі
Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з'явіліся аўдыягіды. Аб гэтым паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце музея Надзея Усава.
Цяпер кожны жадаючы можа праслухаць інфармацыю аб выбраных творах мастацтва, прадстаўленых у музеі.
«Кошт арэнды аўдыягіда — Br20 тыс. Гэта сума дадаткова аплачваецца да ўваходных білетаў, — расказала Надзея Усава. — Пасля агляду экспазіцыі трубку трэба будзе здаць назад, інакш спрацуе сістэма апавяшчэння. На гэты момант закуплена 40 такіх устройстваў».
Звесткі аб самых цікавых экспанатах прадстаўлены на трох мовах — беларускай, рускай ці англійскай. У фанаграму ўвайшлі двух- і трохмінутныя апавяданні аб 90 прадметах з музейнай калекцыі. У далейшым плануецца пашырыць спіс аўдыятэкстаў, пры фарміраванні якога будзе ўлічвацца меркаванне наведвальнікаў.