БЕЛ Ł РУС

Абама: Эканоміка Расіі застапарылася з-за санкцый

7.08.2014 / 07:47

Прэзідэнт ЗША Барак Абама мяркуе, што эканоміка Расіі ў выніку санкцый краін Захаду «застапарылася».

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне, Абама адзначыў, што «санкцыі працуюць, як і меркавалася, аказваючы велізарны ціск на расійскую эканоміку».

У сваю чаргу прадстаўнік Белага дома Лора Лукас Магнусан, каментуючы уведзеную Расіяй забарону на імпарт сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчавання, заявіла, што «меры ў адказ супраць краін Захаду і заходніх кампаній ўзмоцняць міжнародную ізаляцыю Расіі і акажуць далейшы негатыўны ўплыў на яе эканоміку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула