БЕЛ Ł РУС

Пуцін папрасіў Лукашэнку з разуменнем паставіцца да расійскага байкоту 

7.08.2014 / 15:15

7 жніўня па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

kremlin.ru

«Прэзідэнт Расіі праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб эканамічных мерах, прынятых Расіяй у адносінах да шэрагу катэгорый прадукцыі, што імпартуецца з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да расійскіх арганізацый і грамадзян. Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што Беларусь з разуменнем паставіцца да такіх крокаў, прынятых у інтарэсах эканамічнай бяспекі Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.

У сваю чаргу Лукашэнка паабяцаў Пуціну, што на мяжы будзе забяспечана поўная празрыстасць «у духу партнёрскіх адносін».

Акрамя гэтага кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і яго пашырэння. Была пацверджана пазіцыя, што далучэнне да яго Арменіі не павінна адбывацца на шкоду інтарэсам Мытнага саюза. 

У ходзе размовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся думкамі адносна развіцця сітуацыі ў эканоміцы Украіны ў сувязі з падпісаннем ёю пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.

{POLL#289}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула