БЕЛ Ł РУС

Фінляндыя ня будзе далучацца да газаправоду Nord Stream

27.11.2007 / 17:06

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў у Маскве прэм'ер-міністар краіны Маці Ванханэн.


Маці Ванханэн

Фінляндыя ня мае намеру далучацца да газаправоду Nord Stream. Пра гэта заявіў у інтэрвію «Інтэрфаксу» прэм’ер‑міністар краіны Маці Ванханэн, які зараз знаходзіцца зь візытам у Маскве.

Гаворачы пра рэалізацыю праекту Nord Stream, фінскі прэм’ер падкрэсьліў, што Фінляндыя ўжо атрымлівае ў поўным аб’ёме газ па наяўных каналах. Праўда, Фінляндыя ня лічыць, што рэалізацыя праекту парушыць экалёгію Балтыйскага мора.

Нагадаем, што супраць будаваньня газаправоду па Балтыйскім моры з Расеі ў Нямеччыну выступаюць Польшча, Літва, Эстонія і Латвія. Кіраўніцтва гэтых краін мяркуе, што пабудова газаправоду па дне мора можа прывесьці да ціску Расеі на Цэнтральную Эўропу.

Postimees

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула