БЕЛ Ł РУС

Аўстралія можа спыніць продаж ўрану Расіі

9.08.2014 / 14:0

Урад Аўстраліі разгледзіць магчымасць забароны на продаж ўрану Расіі як чарговага этапу санкцый супраць краіны.

Пра гэта паведамляе ў суботу тэлеканал SBS са спасылкай на аўстралійскага міністра фінансаў Маціяса Кормана.

«Мы разглядаем, якія яшчэ дзеянні мы можам разумна распачаць у плане ўзмацнення жорсткасці санкцый, накладзеных на Расію. Усе гэтыя пытанні будуць часткай грунтоўнай і прадуманай дыскусіі, перш як мы прымем рашэнне», — заявіў Корман.

Раней аб магчымым спыненні продажу ўрану заяўляла міністр замежных спраў Джулі Бішап.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула