БЕЛ Ł РУС

У Вілейскім раёне сутыкнуліся лесавоз і легкавы аўтамабіль. Жанчына-кіроўца загінула ФОТЫ

9.08.2014 / 20:57

8 жніўня а 19.02 у МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу вёскі Сосенка на аўтадарозе Мінск—Мядзел ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці.

Пасля прыбыцця да месца ўстаноўлена, што адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля «Хёндай Сантафэ» і грузавога аўтамабіля МАЗ-6303А8.

З дапамогай гідраўлічнага інструмента з легкавога аўтамабіля была дэблакіраваная загінулая жанчына-кіроўца і выратаваны пасажыр.

Ён, з траўмамі рознай ступені цяжкасці, дастаўлены ў Вілейскую цэнтральную раённую бальніцу.

Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.

Расследаванне прычын і абставінаў ДТЗ праводзіць ДАІ Вілейскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула