БЕЛ Ł РУС

Пажар на тарфяніку ў Баранавіцкім раёне затушыў пажарны цягнік ФОТЫ

9.08.2014 / 23:7

Пра пажар тарфяніка паблізу вёскі Русіно Баранавіцкага раёна ў службу па надзвычайных сітуацыях паведамілі мясцовыя жыхары.

На месца неадкладна выехалі падраздзялення МНС. Паколькі гарэла недалёка ад чыгуначнага палатна, было прынята рашэнне выкарыстаць пажарны цягнік пажарна-стралковай каманды Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Кожная цыстэрна такога цягніка змяшчае 68 тон вады. Гэта значна спрасціла працу МНС.

Пажар ліквідаваны. Яго прычынай, паводле папярэдніх дадзеных, стала чыясьці нядбайнасць з агнём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула