БЕЛ Ł РУС

Парашэнка дамовіўся аб сустрэчы з Абамам на саміце NATO

11.08.2014 / 20:52

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 4-5 верасня 2014 года правядзе сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам на саміце NATO.

Пра гэта гаварылася ў тэлефоннай размове кіраўнікоў дзяржаў, перадае прэс-служба ўкраінскага лідара.

«Прэзідэнты ЗША і Украіны дамовіліся аб двухбаковай сустрэчы на саміце NATO, які пройдзе ў г. Ньюпарт, Уэльс, Вялікабрытанія 4-5 верасня гэтага года», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні бяспекі ў зоне АТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула