БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запрасіў Эрдагана наведаць Беларусь у якасці прэзідэнта Турцыі

12.08.2014 / 09:40

БелТА

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рэджэпа Таіпа Эрдагана з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі.

Аб паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву з Турцыяй ва ўсіх сферах. «Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам канструктыўныя адносіны паміж дзвюма краінамі будуць і ў далейшым дынамічна развівацца», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Рэджэпа Таіпа Эрдагана наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у якасці прэзідэнта Турцыі ў любы зручны час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула