БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыі з'явяцца прадукты з надпісамі на расійскай мове

12.08.2014 / 13:46

На ўпакоўках малака і сыру ў фінскіх крамах неўзабаве можна будзе ўбачыць надпісы «малако» і «сыр» на расійскай мове. Такое выключнае рашэнне з прычыны уведзеных Расіяй санкцый прыняло фінляндскае агенцтва бяспекі харчавання Evira.

З фінскіх прадуктаў, прызначаных для продажу расіянам, патрабаваную законам маркіроўку буйным шрыфтам на фінскай і шведскай мовах можна будзе замяніць надпісам на расійскай.

Мэта Evira — панізіць аб'ём харчовых адкідаў, які можа паўстаць у сувязі з забаронай Расіі на імпарт харчовай прадукцыі. З-за эмбарга ў вытворцаў на складах засталося шмат запасаў.

Паводле закона надпісы на ўпакоўках прадуктаў павінны быць на фінскай і на шведскай мовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула