БЕЛ Ł РУС

Жыхар Слуцка пасля сваркі з кандуктарам разбіў шкло ў аўтобусе

12.08.2014 / 16:49

11 жніўня пасля праведзенай праверкі Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) у дачыненні да 43-гадовага непрацуючага жыхара Слуцка.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, 12 лiпеня мужчына пасля канфлікту з кандуктарам маршрутнага аўтобуса «МАЗ» пры выхадзе на прыпыначным пункце «Рынак» па вуліцы Леніна ў Слуцку з хуліганскіх памкненняў кінуў камень у транспартны сродак, разбіўшы шкло. Шкода ацэненая ў 1,2 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула