БЕЛ Ł РУС

У Гродне з-за дзіцячага свавольства згарэла 90 т саломы ФОТА

12.08.2014 / 18:43

У Гродне згарэла 90 т саломы. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару магло стаць дзіцячае свавольства з агнём, паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

Стог з 700 цюкоў саломы агульнай масай у 210 т загарэўся ў полі ля мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы каля вул. Лапянкоўская.

Работнікі сельгаспрадпрыемства «Путрышкі» прадухілілі распаўсюджванне агню на полі і ў жылы сектар. Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі агонь. Пры гэтым знішчана 90 т саломы, выратавана 120 т.

Як мяркуецца, прычынай пажару з'яўляецца свавольства дзяцей з агнём. Хутчэй за ўсё, вінаватыя чацвёра дзяцей ва ўзросце 12-14 гадоў.

Разгляд праводзіць раённы аддзел міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула