БЕЛ Ł РУС

Сілы АТА вызвалілі Першамайск, Вуглегорск і яшчэ два пункты

12.08.2014 / 22:22

Сілы АТА вызвалілі Першамайск, Камышаваху, Калінава (Луганская вобласць) і Вуглегорск (Данецкая вобласць).

Пра гэта ў аўторак на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка.

«Сіламі батальёнаў спецыяльнага прызначэння «Азоў», «Дняпро», «Данбас» і «Шахцёрск» вызваленыя тры населеныя пункты. Гэта Першамайск, Камышаваха і Калінава», — заявіў Лысенка.

Таксама, па словах Лысенкі, Узброеныя сілы вызвалілі Вуглегорск, дзе над цэнтральным адміністрацыйным будынкам ўжо узняты дзяржаўны сцяг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула