БЕЛ Ł РУС

Крыніцы ў стане баевікоў: Стралкоў-Гіркін паранены, стан — цяжкі. Цароў: Гэта няпраўда

13.08.2014 / 18:39

Nashaniva.com

Цяжка паранены міністр абароны самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі (ДНР) Ігар Стралкоў. Пра гэта паведамляе агенцтва «Наваросіі».

«Ігар Стралкоў цяжка паранены. Пра гэта нам паведаміла крыніца ў кіраўніцтве Наваросіі. Стан міністра абароны ДНР — цяжкі», - адзначаецца ў паведамленні.

Тая самая інфа ходзіць у сацыяльных сетках.

Тым часам адзін з лідараў сепаратыстаў Алег Цароў абверг інфармацыю пра раненне Стралкова. «Гэта няпраўда», — напісаў ён у Фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула