БЕЛ Ł РУС

Салігорцаў аштрафавалі на 5 млн рублёў

28.11.2007 / 14:55

Зьміцер Панкавец

Абноўлена

Камісія па справах непаўналетніх пад старшынствам Жанны Карпец сёньня аштрафавала салігорскіх актывістаў апазыцыі Івана і Ільлю Шылаў і Крысьціну Самойлаву


Крысьціна Самойлава, 7 лістапада

Камісія па справах непаўналетніх пад старшынствам Жанны Карпец сёньня аштрафавала салігорскіх актывістаў апазыцыі Івана і Ільлю Шылаў і Крысьціну Самойлаву. Паседжаньне камісіі праходзіла ў будынку салігорскага гарвыканкаму.

На 16-гадовую Крысьціну Самойлаву было складзена чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Дзяўчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях 16 кастрычніка і 7 лістапада, а таксама ў супраціве работнікам міліцыі пры затрыманьні. Па ўсіх чатырох пратаколах прысуд быў аднолькавым — 620 тысяч штрафу. Агулам Крысьціна Самойлава атрымала 2 мільёны 480 тысяч рублёў штрафу.

Івану Шылу далі 1 млн 860 тыс. руб. Паколькі Ільля Шыла ня мае 16 гадоў, штраф у памеры 620 тыс. руб. выпісалі ягоным бацькам.

Андрусю Тычыну далі папярэджаньне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула