БЕЛ Ł РУС

Пралятаючы над Беларуссю, Папа Францішак паслаў тэлеграму беларускаму народу

14.08.2014 / 12:44

Nashaniva.com

Папа Францішак, накіроўваючыся з візітам у Паўднёвую Карэю, прывітаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ, паведамляе Радыё Ватыкана.

Для перасоўвання па Паўднёвай Карэі, Папа выбраў сабе аўтамабіль Kia Soul, фота Reuters.com

«Пралятаючы над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага бласлаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем», - гаворыцца ў традыцыйнай тэлеграме скіраванай Пантыфікам на імя кіраўніка дзяржавы.

Самалёт з Пантыфікам на борце знаходзіўся над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь 13 жніўня каля 19.00 па мясцовым часе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула