БЕЛ Ł РУС

Гуманітарная калона спынілася за 35 км ад украінскай мяжы, з боку раёна, што кантралюецца баевікамі

14.08.2014 / 15:19

Расійская гуманітарная калона, якая рухаецца да мяжы з Украінай, збочыла з федэральнай трасы «Дон» (Масква — Растоў-на-Доне - Наварасійск), накіроўваючыся ў бок расійскага горада Данецк (Растоўская вобл., каля ўкраінскага ПП Ізварына, тэрыторыя, якая кантралюецца сепаратыстамі).

Калона стаіць насупраць украінскага ПП «Ізварына» (Луганская вобласць), гэтыя раёны кантралюцца баевікамі

Грузавікі спыняюцца ў полі, напісаў у Твітары карэспандэнт Бі-бі-сі Стыў Розенберг. Грузавікі спыніліся прыкладна ў 35 кіламетрах ад расійска-ўкраінскай мяжы.

У сераду ўвечары аўтакалона не даехала да КПП у Харкаўскай вобласці, дзе ўкраінскія памежнікі павінны былі агледзець змесціва 270 КамАЗаў, і паехала на ўсход.

Некаторы час было невядома, дзе менавіта знаходзіцца калона. Пазней непадалёк ад Варонежа яе пабачылі журналісты.

У чацвер раніцай грузавікі зноў адправіліся ў шлях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула