БЕЛ Ł РУС

У Беларусі 1 верасня заняткі пачнуць амаль 2 млн вучняў і студэнтаў

14.08.2014 / 17:45

У Беларусі з 1 верасня заняткі пачнуць амаль 2 млн вучняў і студэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Паводле слоў міністра, за школьную парту сядуць больш за 104 тыс. першакласнікаў — гэта на 4,5 тыс. больш, чым у мінулым годзе.

Сяргей Маскевіч таксама паведаміў, што да пачатку навучальнага года плануецца адкрыць 4 установы агульнай сярэдняй адукацыі на 2 тыс. 945 вучнёўскіх месц, 5 устаноў дашкольнай адукацыі на амаль тысячу месц, інтэрнат у Студэнцкай вёсцы і вучэбны корпус Баранавіцкага ўніверсітэта.

У новым навучальным годзе будзе забяспечаны падвоз амаль 70 тыс. дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула