БЕЛ Ł РУС

Новы USB будзе сіметрычным і атрымае хуткасць у 10 гігабіт за секунду

14.08.2014 / 18:51

Новае пакаленне USB, якое ўжо гатова да вытворчасці, хутка цалкам заменіць класічныя раз'ёмы, якія з'явіліся яшчэ ў 1995 годзе.

У новым фармаце USB, які атрымаў назву Type-C, распрацоўшчыкі павялічылі хуткасць перадачы дадзеных.

Прапускная здольнасць новага USB складае 10 гігабіт у секунду, што дазволіць новаму раз'ёму выцесніць HDMI. Акрамя таго, быў значна паменшаны памер штэкера і порта, што дазволіць паменшыць таўшчыню гаджэтаў.

Але галоўным адрозненнем USB Type-C стала яго сіметрычнасць, якая дазваляе ўстаўляць штэкер у любым становішчы. З новым портам не прыйдзецца клапаціцца аб тым, каб уторкнуць кабель «правільным бокам».

Як чакаецца, паўнавартаснае ўкараненне новага USB можа заняць даволі шмат часу, а карыстальнікам прыйдзецца зноў успомніць пра перахаднікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула