На Валожыншчыне мужчына памёр у траншэі – абвалілася зямля
Выпадак адбыўсяя 14 жніўня ў вёсцы Шапавалы пад Ракавам.
30-гадовы мужчына выкапаў траншэю паўтара метра вышынёй і злучаў у ёй водаправодныя трубы. У гэты час на яго абвалілася зямля.
Спачатку сваякі не заўважылі яго адсутнасці. Праз некаторы час знайшлі ў траншэі, дасталі адтуль. Яны і паведамі аб здарэнні выратавальнікам. «Хуткая дапамога» канстатавала смерць мужчыны.