БЕЛ Ł РУС

Анекдот. Калі адключылі гарачую ваду ў Малінаўцы, я маўчаў

15.08.2014 / 11:51

Калі адключылі гарачую ваду ў Малінаўцы, мне было ўсё роўна, бо я жыву не ў Малінаўцы.

Калі адключылі ваду ў Чыжоўцы, я маўчаў, бо я не з Чыжоўкі.

Калі адключылі ваду ў Вяснянцы, я таксама маўчаў, бо я не з Вяснянкі.

Калі адключылі ваду ў Шабанах, я не пратэставаў, бо я не з Шабаноў.

А калі яны адключылі гарачую ваду ў мяне, не было каму пратэставаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула